wd wp Пошук:

Міхаіл Аляксеевіч Ягораў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ягораў. Міхаіл Аляксеевіч Ягораў (руск.: Михаи́л Алексе́евич Его́ров; 5 мая 1923 — 20 чэрвеня 1975) — Герой Савецкага Саюза, сяржант Чырвонай Арміі, разам з малодшым сяржантам Мелітонам Кантарыя пад кіраўніцтвам лейтэнанта А. П. Бераста ўстанавіў сцяг Перамогі на даху нямецкага Рэйхстага раніцай 1 мая 1945 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Ярмошанкі; рускі. Атрымаў пачатковую адукацыю, працаваў у калгасе. Падчас акупацыі Смаленскай вобласці войскамі вермахта ўступіў у партызанскі атрад. У дзеючай арміі са снежня 1944 года. Разведчык 756-га стралковага палка 150-й стралковай дывізіі 3-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронту.

Разам з малодшым сяржантам Мелітонам Кантарыя ўзняў Сцяг Перамогі на даху рэйхстага падчас штурму будынка. Групай кіраваў лейтэнант А. П. Бераст. За дасканалы подзвіг яму Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1946 года было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медаля Залатая Зорка за № 6972.

Да 1947 года заставаўся ў войску. Скончыў партшколу ў Смаленску. Працаваў на Руднянскім малочнакансервавым камбінаце. Загінуў 20 чэрвеня 1975 года ў аўтамабільнай катастрофе.

Зноскі

  1. 1 2 Mikhail Alekseevich Yegorov // TracesOfWar
Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя знакам «Шахцёрская слава»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Смаленска
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Руднянскім раёне (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Берліна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза