wd wp Пошук:

Міхаіл Аляксандравіч Чэхаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чэхаў. Міхаіл Аляксандравіч Чэхаў (руск.: Михаи́л Алекса́ндрович Че́хов, 16(28).8.1891, Санкт-Пецярбург — 30 верасня 1955, Беверлі-Хілз, Каліфорнія) — рускі і амерыканскі акцёр, рэжысёр, педагог. Заслужаны артыст Рэспублікі (1924). Пляменнік А. П. Чэхава.

Біяграфія

У 1911 годзе скончыў Тэатральную школу А. С. Суворына ў Пецярбургу; працаваў у тэатры Суворына (Фёдар — «Цар Фёдар Іанавіч» А. К. Талстога). У 1913 годзе паступіў у трупу ММТ, удзельнічаў у рабоце 1-й Студыі ММТ. Вырашальны ўплыў на Чэхава аказалі тэатральныя і этычныя ідэі К. С. Станіслаўскага, Л. А. Сулержыцкага і Я. Б. Вахтангава. Абвостранае ўспрыманне свету, эмацыйнасць, бліскучы дар імправізацыі, віртуознае майстэрства вылучылі Чэхава сярод найбуйнейшых рускіх акцёраў. Сярод яго лепшых прац: Фрэзер («Патоп» Бергера), Мальволіа («Дванаццатая ноч» Шэкспіра), Эрык XIV («Эрык XIV» Стрындберга), Гамлет («Гамлет» Шэкспіра), Аблеухаў («Пецярбург» Белага), Хлестакоў («Рэвізор» Гогаля). У 1919-22гадах Чэхаў кіраваў студыяй («Чэхаўская студыя»). У 1924 годзе стаў на чале 1-й Студыі ММТ, ператворанай у тым жа годзе ў ММАТ 2-і. У 1928 годзе Чэхаў з’ехаў за мяжу, кіраваў студыямі ў Літве, Латвіі ў 1932-34 гадах, Вялікабрытаніі, групай «Эктарс лабараторы» у Галівудзе (1940-я гады). Здымаўся ў кіно. Сярод яго вучняў: англійскі акцёр Пол Роджэрс, амерыканскія кінаакцёры Грэгары Пек, Юл Брынер і інш.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118624288 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Чехов Михаил Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Беверлі-Хілз
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня