wd wp Пошук:

Міхась Явар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Явар, значэнні. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карась, значэнні. Міхась Явар, сапр. Міхаіл Андрэевіч Карась (8 лістапада 1903, в. Мінявічы, цяпер Мастоўскі раён — 27 чэрвеня 1933) — беларускі паэт , удзельнік нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У час 1-й сусветнай вайны, з 1915 з сям’ёй быў у бежанстве. Па вяртанні з бежанства, Міхась пачаў рыбачыць на Нёмане[1] і прадаваць рыбу гандлярам у мястэчку Лунне. Меў толькі тры класы адукацыі.

Пісаў вершы, арганізоўваў вечары з пастаноўкамі п’ес, песнямі і танцамі, спяваў сам. У 1920-я быў сябрам БСРГ. За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым і культурным руху пераследаваўся польскімі ўладамі[1].

У гады крызісу даведзены да адчаю, хворы на туберкулёз, скончыў жыццё самагубствам, застрэліўшыся на беразе Нёмана[1].

Творчасць

Друкаваўся ў «Беларускай газеце»[1], часопісе «Шлях моладзі», заходнебеларускіх газетах, некаторыя вершы распаўсюджваліся вусна і ў рукапісах[1]. Паэтычная спадчына М. Явара амаль не захавалася, перад смерцю куфэрак з вершамі, паэмамі і лістамі паэт занёс свайму сябру Вінцуку Мікулу. У час Вялікай Айчыннай вайны, Вінцука шукалі немцы і яго жонка, баючыся, знішчыла гэты архіў — засталося толькі тое, што было апублікавана ў заходнебеларускім друку (напр. паэмы «Шляхам цярністым», «Думы ў адзіноце», «За сэрцам»). Верш М. Явара «Паклон чалавечаму страданню» уключаны У. Калеснікам у анталогію «Ростані волі».

Асноўная тэма паэзіі Явара — пратэст супраць жорсткіх умоў жыцця, бядоты, зневажання чалавека працы. Аптымізмам прасякнутыя вершы пра прыгажосць роднага краю, прыроды («О мой Нёман мілы»), у любоўнай лірыцы пераважалі трагічныя матывы («Думы ў адзіноце»)[1].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Явор Михась // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 714. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 27 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты-самазабойцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе