wd wp Пошук:

Міхась Рагуля

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рагуля. Міхась (Міхаіл Васілевіч) Рагуля (6 жніўня 1914, в. Ачукевічы Навагрудскага павета, цяпер Навагрудскі раён Гродзенскай вобл. — 6 ліпеня 2002) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.[1]

Біяграфія

Сын беларускага палітычнага дзеяча Васіля Рагулі. У 1933 г. скончыў Навагрудскую беларускую гімназію. Вучыўся ў Варшаўскай палітэхніцы, інжынер па адукацыі. Вясною 1939 г. жыў у Варшаве ды ўваходзіў у кіраўніцтва Асветнага таварыства беларусаў. У 1940-41 г. вучыўся ў Львоўскай палітэхніцы.

Летам 1941 г. вяртаецца ў Беларусь, разам з Усеваладам родзькам едзе ў Віцебск, дзе працуе загадчыкам аддзела культуры і асветы гарадской управы. Член ЦК Беларускай незалежніцкай партыі (мянушка «Чорны»), рэдактар падпольнага «Бюлетэня БНП», удзельнічаў у падрыхтоўцы партыйных праграмы і статута. У 1942-43 г. рэдагаваў дадатак да газеты «Новый путь» — «Беларуская старонка». У жніўні-кастрычніку 1944 — выкладчык у ваеннай школе «Дальвіц».

У канцы 1940-х скончыў палітэхніку ў Мюнхене. У канцы 1948 выключаны са складу Цэнтральнага Камітэту БНП. Стварыў «уласную» партыйную арганізацыю (прыхільную да Рады БНР), старшынёй якой некалькі гадоў з’яўляўся.

З 1950 — у ЗША. Зрабіў кар’еру ў галіне будаўніцтва фабрычных печаў. У 1950-х браў удзел у беларускім грамадскім жыцці, быў сябрам рэдкалегіі газеты «Беларус», пазней адыйшоў ад грамадскай дзейнасці. Пахаваны на беларускім могільніку ў Іст-Брансўіку (штат Нью-Джэрсі).

Зноскі

  1. Сяргей Ёрш Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Навучэнцы Навагрудскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц»
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў ЗША
Катэгорыя·Асобы