wd wp Пошук:

Міхась Ганько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганько. Міхась Ганько (28 лютага 1918, в. Каледзіно, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — ?; Псеўданімы: В.Аганёк, М.Волат) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, рэдактар, кіраўнік Саюза беларускай моладзі.

Біяграфічныя звесткі

У 19381939 гг. вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта. У 19391941 гг. працаваў дырэктарам Лужкоўскай няпоўнай сярэдняй школы (Маладзечанскі раён).

У чэрвені 1941 г. мабілізаваны ў Чырвоную Армію. У снежні 1941 г. трапіў у нямецкі палон. Вызвалены з лагера па хадайніцтве Ф. Акінчыца. Скончыў школу прапагандыстаў. Працаваў у аддзеле прапаганды пры Генеральным камісарыяце Беларусі. Супрацоўнічаў з беларускай прэсай. 22 чэрвеня 1943 г. узначаліў Кіраўнічы штаб СБМ. Быў галоўным рэдактарам часопіса «Жыве Беларусь!», дзе друкаваўся пад псеўданімамі. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса.

У ліпені 1944 г. выехаў у Германію. Імкнуўся перавесці ўзброеныя атрады, сфарміраваныя з ліку сяброў СБМ, пад камандаванне генерала А. А. Уласава[1]. На пачатку 1945 г. уступіў у падпольную Беларускую незалежніцкую партыю. Служыў афіцэрам-прапагандыстам у дэсантным батальёне «Дальвіц». Рэдагаваў часопіс «Змагар». Пасля раззбраення батальёна «Дальвіц» сляды Ганько знікаюць. Ёсць звесткі, што ў 1945 г. нелегальна вярнуўся ў Беларусь, дзе браў удзел у антысавецкім партызанскім руху.

Меў брата Міколу.

Узнагароды

Зноскі

  1. Antonio J. Munoz, Oleg V. Romanko: Hitler’s White Russians. Collaboration, Extermination and Anti-partisan Warfare in Byelorussia, 1941–1944. Europa Books, Bayside NY 2003, С. 452

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Катэгорыя·Члены Саюза беларускай моладзі