wd wp Пошук:

Міхась Бахар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бахар. Міхась Бахар (17 кастрычніка 1929, в. Сцюдзёнка, Вілейскі раён, Мінская вобласць — 11 лютага 2007, Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША.

Біяграфія

Летам 1944 г. разам з бацькамі выехаў на эміграцыю. Пасля капітуляцыі Германіі апынуліся ў французскай акупацыйнай зоне Германіі. Вучыўся ў расійскай гімназіі ў Штутгарце. У ЗША з 1951 года. Напачатку паводле кантракту Бахары працавалі ў штаце Місісіпі на фермерскай гаспадарцы. У Місісіпі Міхась скончыў універсітэт з дыпломам інжынера-электрыка (1959 г.). Пазней сям’я Бахараў пераехала ў Ёнкерс (штат Нью-Ёрк), а Міхась пасля шлюбу з Любоўю Урыўскай у 1961 годзе пераехаў у Саўт-Рывер. Браў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, быў членам рэдкалегіі часопіса «Беларуская моладзь», належаў да Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі (БККА) (у 1980-я г. віцэ-старшыня), парафіі Св. Еўфрасінні Полацкай, узначальваў Беларуска-амерыканскі культурны цэнтр. Дзякуючы яго старанню саўт-рыверская грамада атрымала ў канцы 1960-х г. за мінімальную плату зямельны ўчастак пад пабудову новай царквы і Грамадскага цэнтру. Быў скарбнікам акруговай арганізацыі Рэспубліканскай партыі, належаў да Амерыканскай асацыяцыі інжынераў-электрыкаў. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 1 студзеня 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Саўт-Рыверы
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы
Катэгорыя·Памерлі 11 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка