wd wp Пошук:

Міхал Ляснеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляснеўскі. Міхал Ляснеўскі (польск.: Michał Leśniewski, лац.: Michàél Leśniewski; 29 верасня 1776, Беларусь — 15 кастрычніка 1835, Кракаў) — педагог, доктар тэалогіі і царкоўнага права; канцлер Полацкай езуіцкай акадэміі.

У Таварыстве Ісуса з 24 жніўня 1791 г. Вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1794—1796). Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Магілёве (1797—1798) і Полацку (1798—1799). Пасля курса тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1799—1803) накіраваны ў Пецярбург, дзе з 1803 па 1806 гг. займаў пасаду выхавацеля ў канвікце езуітаў. Прафесар філасофіі і матэматыкі (1806—1807 і 1808—1809) і тэалогіі і Св. Пісання (1809—1816) у Полацку. Даў абяцанні ў 1810 г. Дэкан факультэта філасофіі і вольных навук (1814—1815) і канцлер (1817—1820) Полацкай езуіцкай акадэміі[1].

Як прэфект акадэміі і захавальнік бібліятэкі разам са сваім сакратаром, прэфектам друкарні Вінцэнтам Жолудзем, захавальнікам музея Юзафам Цытовічам і прэфектам езуіцкіх школ Маўрыцыям Палонскім суправаджаў царскіх інспектараў, што пасля закрыцця акадэміі паўгады займаліся стварэннем кніжных каталогаў, а таму стаў «апошнім езуітам, які бачыў кніжную калекцыю акадэміі ва ўсёй яе велічы»[2].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) накіраваўся ў Італію. З 1824 г. служыў у Кракаве, дзе і памёр 15 кастрычніка 1835 г.[3]

Зноскі

  1. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  2. Kadulska, I. The (1812—1820). An Example of the Society of Jesuit’s Endurance / Jesuit Survival and Restoration: A Global History, 1773—1900 (Studies in the History of Christian Traditions), Robert Aleksander Maryks (Ed.) — p. 90.
  3. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі ў 1835 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1776 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі