wd wp Пошук:

Мінскі завод шасцерняў

Мінскі завод шасцерань — прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску шасцерань для прамысловых прадпрыемстваў РБ, вытворчасць запасных частак да трактароў «Беларус». Заснаваны ў 1952 годзе ў Мінску. Першую прадукцыю даў у 1956 годзе.

Адзін з карпусоў завода

Генеральны дырэктар — Віталь Уладзіміравіч Шэлег.

Гісторыя

Датай заснавання завода лічыцца 25 красавіка 1952 года. У гэты дзень была выпушчана пастанова Савета Міністраў СССР № 2001 «Аб будаўніцтве Мінскага завода запасных частак».

1 красавіка 1970 года завод быў перайменаваны ў Мінскі завод шасцерань.

1 верасня 1981 года завод быў перайменаваны ў Вытворчае аб’яднанне «Мінсктрактаразапчастка» з філіяламі ў Лепелі і Смалявічах.

Згодна з загадам Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь № 5 ад 14 снежня 1994 года ВА «Мінсктрактаразапчастка» было перайменавана ў Мінскі завод шасцерань.

Загадам Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2004 года Мінскі завод шасцерань быў уведзены ў склад вытворчага аб’яднання «Мінскі трактарны завод».

У цяперашні час завод налічвае каля 1800 супрацоўнікаў[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Гісторыя прадпрыемства Архівавана 7 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Кампаніі паводле алфавіта
Кампаніі, заснаваныя ў 1952 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Прадпрыемствы Мінска
З’явіліся ў 1952 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Трактарабудаўнічыя прадпрыемствы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кампаніі Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Мінскі трактарны завод
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
1952 год у Мінску