wd wp Пошук:

Мінаміторы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Мінаміторы (яп.: 南鳥島?, “востраў паўднёвых птушак”) або Маркус (англ.: Marcus) — каралавы атол на захадзе Ціхага акіяна. Умоўна ўключаецца ў групу астравоў Нампо. Уваходзіць у склад Японіі. Агульная плошча - 1,51 км².

Геаграфія

Атол Мінаміторы знаходзіцца ў 1864 км на паўднёвы ўсход ад Токіа, у 1023 км на паўночны ўсход ад Паўночных Марыянскіх астравоў, у 9935 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Складаецца з вострава і кола каралавага рыфа. Даўжыня берагавой лініі вострава - каля 5,5 км.

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература верасня +28,3 °C. Сярэдняя тэмпература лютага +21,6 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў - 130,2 мм. Найбольш сухая пара году цягнецца з лютага да сакавіка.

Карысныя выкапні

У 2011 г. японскія вучоныя знайшлі пад каралавым фундаментам атола на глыбіні каля 6000 м дастаткова вялікія запасы рэдказямельных элементаў, якія перавышаюць звычайную для такіх радовішчаў канцэнтрацыю[1].

Гісторыя

Атол быў адкрыты ў 1694 г. іспанскімі мараплаўцамі. У 1864 г. паўторна адкрыты амерыканскім караблём пад гавайскім сцягам і названы Маркус. У 1886 г. на востраве высадзілася група японскіх каланістаў. 24 ліпеня 1898 г. Японія афіцыйна абвясціла пра далучэнне атола пад назвай Мінаміторы да сваіх валоданняў. У першай чвэрці XX ст. ЗША спрабавалі аспрэчыць права Японіі на аддалены кавалак сушы, але не здолелі дасягнуць поспеху з-за прысутнасці на ім японскіх каланістаў, якія займаліся земляробствам і рыбалоўствам.

У 1933 г. мірнае насельніцтва Мінаміторы было эвакуявана. У 1935 г. японскія ваенна-марскія сілы пабудавалі на ім метэаралагічную станцыю і аэрадром. У гады II Сусветнай вайны тут знаходзіўся ваенны гарнізон з 742 салдат. У 1942 г. і 1943 г. атол падвяргаўся бамбардыроўкам з боку ЗША. У 1945 г. ён быў захоплены амерыканцамі. Вернуты пад кантроль Японіі толькі ў 1968 г.

У 1964 - 1993 гг. на Мінаміторы была размешчана амерыканская навігацыйная станцыя. У 1994 - 2009 гг. — японская навігацыйная станцыя. У наш час дзейнічаюць метэаралагічная і радыёлакацыйная станцыя. Сталага насельніцтва няма.

Зноскі

  1. Japan Discovers Rare Earths Deposits at Minami Tori Shima Island 20 Times More Concentrated than China’s

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Астравы Японіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Атолы