wd wp Пошук:

Мілан Кучан

Мілан Кучан (славенск.: Milan Kučan; 14 студзеня 1941, Крыжэўцы, Югаславія) — славенскі палітык, першы прэзідэнт Славеніі з 8 кастрычніка 1991 г. да 22 снежня 2002.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў-лютэранаў. Яго бацька загінуў падчас Другой сусветнай вайны, а сям’я жыла ў Сербіі, з’ехаўшы з акупаванай Славеніі. Кучан атрымаў юрыдычную адукацыю ў Люблянскім універсітэце і пачаў рабіць паспяховую кар’еру ў камуністычных арганізацыях. У 1968 ён стаў старшынёй Славенскай моладзевай асацыяцыі, у 1974—1978 быў сакратаром Сацыялістычнага альянсу ў Славеніі, ажыццяўляў кіраўніцтва прафсаюзамі, у 1978 стаў старшынёй Нацыянальнай асамблеі, а ў 1982 прадстаўніком Саюза Камуністаў Славеніі ў ЦК Саюза Камуністаў Югаславіі ў Бялградзе. У 1986 Кучан стаў старшынёй Саюза камуністаў Славеніі. На гэтай пасадзе ён спрыяў росту ліберальных палітычных тэндэнцый у Славеніі і выступаў за збліжэнне з Еўропай і еўрапейскія каштоўнасці, што прывяло да канфлікту з лідарам сербскіх камуністаў Слабоданам Мілошавічам, які завяршыўся сыходам славенскай дэлегацыі на чале з Кучанам са з’езду партыі 23 студзеня 1990 г.. Гэта стала пачаткам развалу СКЮ.

Зноскі

  1. Milan Kučan // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Milan Kucan // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Прэзідэнты Славеніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры pro Merito Melitensi
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Караля Таміслава
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Выпускнікі Люблянскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных