wd wp Пошук:

Мікіта Міхайлавіч Нікалаевіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікіта Нікалаевіч (нар. 11 верасня 1997, Салігорск) — беларускі футбаліст, паўабаронца харвацкага клуба «Дугаполе».

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. Увосень 2015 года гуляў за «Мінск» у Юнацкай лізе УЕФА. У сезоне 2016 стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады так і не дэбютаваў у афіцыйных матчах.

19 сакавіка 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Мінска» ў матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць БАТЭ (1:2), выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 15 чэрвеня 2017 года ў гасцявым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў 6 матчах, пераважна выходзячы на замену.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[2]. Сезон 2018 пачынаў у дублі, неўзабаве стаў выхадзіць на замену ў асноўнай камандзе, а з ліпеня пачаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе.

У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[3] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы трохгадовы кантракт[4]. У жодзінскай камандзе рэгулярна з’яўляўлся на полі, але не меў трывалага месца ў аснове, звычайна чаргаваўся выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[5].

У лютым 2022 года стаў іграком сафійскай «Славіі»[6]. У жніўні 2022 года пакінуў балгарскі клуб, а ў верасні далучыўся да харвацкага «Дугаполя»[7].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2013 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (0:0).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014дубльМінскБеларусь162
2015дубльМінскБеларусь184
2016дубльМінскБеларусь285
2017Д1МінскБеларусь70
2018Д1МінскБеларусь252
2019Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь211
2020Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь272
2021Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь253
2021/22 (2)Д1СлавіяБалгарыя50

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].

Зноскі

  1. Nikita Nikolaevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Никита Николаевич продлил контракт с “Минском”
  3. Лукашевич и Николаевич покинули “Минск”
  4. Два игрока пополнили состав “Торпедо-БелАЗ”
  5. Николаевич покинул “Торпедо-БелАЗ”
  6. Экс-полузащитник “Торпедо-БелАЗ” Николаевич продолжит карьеру в Болгарии
  7. Никита Николаевич сменил болгарскую “Славию” на хорватское “Дугополье”
  8. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Сафія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дугаполе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта