У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лазоўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікіта Лазоўскі (нар. 16 жніўня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік мінскага «Дынама».
Пачынаў займацца футболам у мінскім РЦАР-БДУ, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама», з 2017 года пачаў гуляць за дубль клуба, тады ж стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды мінчан. У красавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб Другой лігі «Ашмяны-БДУФК», дзе быў другім брамнікам, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу.
У сакавіку 2020 года пасля прагляду стаў іграком «Смалявічаў»[2]. Сезон 2020 пачынаў у дублі. 3 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:3). У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы»[3].
У пачатку 2021 года засярэдзіўся на выступленні ў пляжным футболе, пазней вярнуўся ў дубль мінскага «Дынама».
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Дынама | 5 | -2 | |
2018 | дубль | Дынама | 16 | -6 | |
2019 | Д3 | Ашмяны-БДУФК | 8 | -4 | |
2020 | Д1 | Смалявічы | 6 | -21 | |
2021 | дубль | Дынама | 5 | -5 | |