wd wp Пошук:

Мікула

Мікула — князь у Полацкай зямлі ў 12 ст.

Пра Мікулу сведчыць імя па бацьку Усяслава Мікуліча, лагожскага (лагойскага) князя ў 1180 г. На думку Э. М. Загарульскага паданую ў працы 1994 г., Мікула быў братам ізяслаўльскага кн. Брачыслава[1], т.б. сынам Давыда Усяславіча, у наступнай сваёй працы ад 1998 г., даследчык ужо прытрымліваўся меркавання, што Мікула мог быць сынам ці ўнукам Глеба Усяславіча або гэта хрысціянскае імя Усевалада Глебавіча[2]. Да меркавання, што Мікула сын менскага кн. Глеба Усяславіча схіляецца В. Л. Насевіч. А. М. Рапаў мяркуе, што Мікула мог быць сынам ізяслаўльскага кн. Валодшы і валодаць удзелам у Ізяслаўльскім княстве.

Зноскі

  1. Загорульский, Э. М. Генеалогия полоцких…
  2. Загарульскі Э. М. Заходняя Русь…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Князі Полацкай зямлі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула