wd wp Пошук:

Мікола Дубоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубоўскі. Мікола (Мікалай Аляксандравіч) Дубоўскі (17 студзеня 1933 года[1], в. Самойлавічы, Пружанскі павет, Польская Рэспубліка, цяпер на тэрыторыі горада Бярозы — 11 мая 2013) — беларускі пісьменнік, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Самойлавічы Пружанскага павета Палескага ваяводства, Польская Рэспубліка (цяпер мікрараён горада Бяроза Брэсцкай вобласці, Беларусь). Пайшоў у школу 1 верасня 1939 года — у адзін дзень з пачаткам Другой сусветнай вайны. Падзеі гэтых часоў ляглі ў аснову яго аповесці «Грымотнае ранне». Скончыў школу ў суседняй Бярозе.

У 1956 годзе скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (цяпер БрДУ імя А. С. Пушкіна)[2]. Атрымаў спецыяльнасць «выкладчык беларускай мовы і літаратуры».

Працаваў настаўнікам у Браслаўскім раёне, потым перайшоў працаваць у Брэсцкую абласную газету «Зара», у рэспубліканскай моладзевай газеце «Чырвонай Змене», «Настаўніцкай газеце». З 1959 года інспектр, потым да пенсіі старэйшы інспектр Рэспубліканскага прадпрыемства «Белсаюздрук» Міністэрства сувязі БССР. Жыў у Мінску. Памёр 11 мая 2013 года[3]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

Аўтар тэкстаў да агітацыйнах плакатаў. Склаў каляндар на 1974 год[4]. У 1984 годзе выйшла кніга, у якую ўвайшла аповесць «Грымотнае ранне» М. Дубоўскага і апавяданні беларускага пісьменніка Васіля Ткачова[5]. У 1991 годзе выйшла кніга «Першая прыступка», у якую ўвайшлі аповесці і апавяданні «Пасля світанку» і «Соль» М. Дубоўскага і аповесць «Каменная сцяна» Міколы Горцава[6]. У 1994 выйшаў асабісты зборнік аповесцяў і апавяданняў «Шапен»[7]. Друкаваў апавяданні ў часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», газеце «Новы Час», літаратуразнаўчыя артыкулы ў газеце «Літаратура і мастацтва».

Зноскі

  1. Мікола Аляксандравіч Дубоўскі нарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы Самойлавічы (зараз яе няма, бо стала часткай горада Бяроза, Бярозаўскага раёна, Брэсцкай вобласці).
  2. Выбар // Полымя. — 2010. — № 9 (971). — С. 97.
  3. Памёр 11 мая 2013 года.
  4. Каляндар на 1974 год / Склад. М. А. Дубоўскі. — Мн.: Полымя, 1973. — 42 000 экз.
  5. Грымотнае ранне : Аповесць: Для сярэд. і стар. шк. узросту / М.Дубоўскі. Партрэт салдата: Апавяданні/ В. Ткачоў / Рец. Л. М. Дайнека, У. М. Шыцік; Маст. М. Дз. Рыжы. — Мн.: Юнацтва, 1984. — С. 3-78. — 12 000 экз.
  6. Каменная сцяна / Мікола Горцаў. Першая прыступка : аповесці, апавяданні : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Мікола Дубоўскі / [мастак В. В. Прапаршчык]. — Мінск: Юнацтва, 1991. — 203 с. — 20 000 экз.
  7. Дубоўскі М. «Шапен» : Аповесці і апавяданні. — Мінск: Маст.літ., 1994. — 222 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Памерлі ў 2013 годзе
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Асобы
Беларускамоўныя пісьменнікі
Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (1921—1940)
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Мінску
Пісьменнікі Беларусі
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Нарадзіліся ў 1933 годзе
Публіцысты Беларусі
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Нарадзіліся 17 студзеня
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Выпускнікі філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна
Памерлі 11 мая