wd wp Пошук:

Мікель Крусафонт і Пайро

Міке́ль Крусафо́нт і Пайро́ (катал.: Miquel Crusafont i Pairó; Сабадэль, Каталонія, 1910—1983) — каталонскі палеантолаг, які спецыялізаваўся на касцях сысуноў.

Біяграфія

Атрымаў фармацэўтычную адукацыю ў Барселонскім універсітэце (1933), прыродазнаўчую ў Мадрыдскім універсітэце (1950).

Прафесар палеанталогіі Аўедскага ўніверсітэта, прафесар антрапалогіі Таварыства Ісуса ў Барселоне.

Дзейнасць

Найбольш значныя творы: «Los Vertebrados del Mioceno Continental de la cuenca del Vallés-Penedés» (1943, з Хасэпам Фернандэсам дэ Вільальтам), «El Mioceno Continental del Vallès y sus yacimientos de vertebrados» (1948, з Хасэпам Фернандэсам дэ Вільальтам); «El Burdigaliense continental de la cuenca del Vallès-Penedès» (1955, з Хасэпам Фернандэсам дэ Вільальтам і Хаймэ Труёлем), «Estudio Masterométricos en la evolución de los Fisípedos» (1957, з Хаймэ Труёлем); «La Evolución» (1966, з Бермуда Мелендэсам і Эмільяна Агірэ).

У 1969 заснаваў Правінцыйны інстытут палеанталогіі (з 1983 — Інстытут палеанталогіі імя Мікеля Крусафонта).

Памяць

Яго імем названая дагістарычная жывёла Крусафонтыя.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132992124 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Miquel Crusafont Pairo // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палеантолагі Іспаніі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Барселона
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Барселонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сабадэлі
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных