wd wp Пошук:

Мікалай Цітавіч Гардзеенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гардзеенка. Мікалай Цітавіч Гардзеенка (18 верасня 1938, в. Клівы, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Малодшы брат мастака Уладзіміра Гардзеенкі.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, БелНДІПгорадабудаўніцтва, галоўным архітэктарам праектаў у Мінскпраекце, з 1976 года — інструктар аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ, з 1981 года — дырэктар Мінскпраекта, з 1987 года — намеснік дырэктара Белрамдарпраекта па архітэктуры.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Член КПСС з 1960 года. Пражывае ў г. Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП цэнтра Магілёва (1968), Цэнтральнага раёна Мазыра (1968), зоны НДІ Акадэмгарадка АН БССР, раёна Рылаўшчына (1970), праект забудовы эксперыментальнага мікрараёна Захад-1 (1979) у Мінску.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хойніцкім раёне
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Мазыра
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў