wd wp Пошук:

Мікалай Уладзіміравіч Паўлюкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлюкевіч. Мікалай Уладзіміравіч Паўлюкевіч (нар. 18 мая 1937, в. Бондары, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар фізіка-матэматычных навук (1991).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959).

З 1960 года старшы інжынер-канструктар, інжынер Інстытута энергетыкі АН БССР, у 1963—1991 гадах галоўны інжынер, старшы і вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР. З 1991 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2005 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Узнагароды

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А. В. Лыкава (2003), за манаграфію «Уводзіны ў тэорыю цепла- і масапераносу ў порыстых асяроддзях».

Узнагароджаны ордэнам « Знак Пашаны» (1980).

Навуковая дзейнасць

Даследаванні ў галіне кінетычнай тэорыі працэсаў цепла- і масапераносу пры фазавых ператварэннях і ў порыстых асяроддзях. Атрыманыя ім вынікі знаходзяць прымяненне пры апісанні нераўнаважных з’яў пераносу ў працэсах сушкі матэрыялаў і пры ўздзеянні высокаканцэнтраваных патокаў энергіі на порыстыя і кампазіцыйныя матэрыялы, у вакуумнай тэхніцы і цеплаахове.

Аўтар 150 навуковых прац, у т.л. 6 манаграфій, 6 вынаходак, 6 патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ПАЎЛЮКЕВІЧ Мікалай Уладзіміравіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Цеплафізікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы