wd wp Пошук:

Мікалай Субач

Мікалай Субач (1937, в. Гліннае, Вілейскі раён — 5 студзеня 2022) — беларускі грамадскі дзеяч у Аўстраліі, сябра Рады БАПЦ[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Гліннае Вілейскага раёна ў сям’і Мікалая і Марыі Субач.

У 1949 годзе, пасля Другой сусветнай вайны, Мікалай разам з бацькамі і братам Віктарам эміграваў у Мельбурн (Аўстралія). Атрымаў ступень бакалаўра інжынера (электрыка) ва ўніверсітэце Мельбурна, а таксама ступень магістра інжынерных навук ва ўніверсітэце Монаша(англ.) бел. ў Мельбурне.

На працягу больш за 20 гадоў актыўна ўдзельнічаў у суполцы Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ) у Мельбурне. Заняў кіруючую ролю, калі заснавальнік парафіі Св. трох Віленскіх мучанікаў а. Аляксандр Кулакоўскі захварэў і больш ня мог служыць або выконваць ролю ў царкоўным кіраванні. Мікалай Субач зрабіў вялікую працу па забеспячэнні фарміравання і функцыянавання парафіяльных і агульнацаркоўных камітэтаў у адпаведнасці з іх статутнымі абавязкамі. На працягу многіх гадоў займаў пасаду старшыні парафіяльнай рады, а ў апошні час займаў ролю намесніка старшыні, нават змагаючыся з хваробай. Ён таксама прадстаўляў парафію на паседжаннях Рады БАПЦ у ЗША. З жонкай, Тамарай Субач, прымалі ў сябе дома архіепіскапа Святаслава з Канады з некалькімі візітамі ў Аўстралію. Летам 2012 года ён з жонкаю Тамараю, як дэлегаты ад парафіі, прымалі ўдзел у Саборы БАПЦ у Катэдры св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку.

Памёр 5 студзеня 2022 года.

Зноскі

  1. belapc.org
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Мельбурнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 5 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе