wd wp Пошук:

Мікалай Раманавіч Пракапчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пракапчук.

Мікалай Раманавіч Пракапчук (нар. 7 лютага 1948, Магілёў) — беларускі фізікахімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар хімічных навук (1989), прафесар (1995).

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1971).

З 1971 года ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, з 1992 года ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, з 1996 года загадчык кафедры тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў гэтага ўніверсітэта[1].

Узнагароды

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2005).

Навуковая дзейнасць

Даследаванні ў галіне хіміі, фізікі і тэхналогіі высокамалекулярных злучэнняў. Тэарэтычна абгрунтаваў і эксперыментальна пацвердзіў суадносіны паміж энергіямі актывацыі дэструкцыі палімераў ў цвёрдым і вадкім станах; распрацаваў метад ацэнкі сумарных паміжмалекулярных узаемадзеянняў у аморфных абласцях палімерных матэрыялаў; заснаваў новы напрамак у прагназаванні дэфармацыйна-трывальных уласцівасцяў плёнак, валокнаў і пакрыццяў ва ўмовах уздзеяння на іх энергетычных палёў і хімічных рэагентаў; прапанаваў і ўкараніў у сістэму сертыфікацыйных выпрабаванняў экспрэс-метады прагназавання даўгавечнасці пластмасавых труб, ПВХ-профіляў для вокнаў і дзвярэй, чарапіцы з тэрмапласткампазітаў, пенаполіурэтанавай цеплаізаляцыі, гуматэхнічных вырабаў і інш. Прапанаваў спосабы атрымання супервалокнаў, плёнак і пакрыццяў мэтавага прызначэння для спецтэхнікі. Стварыў стабілізаваныя тэрмапластычныя і эластамерныя матэрыялы з падвышанай фота-і тэрмастабільнасцю, стомлестнай вынослівасцю, паніжанай таксічнасцю. Распрацоўвае экалагічныя, рэсурса- і энергазберагальныя напрамкі: рэцыклінг палімерных матэрыялаў; стварэнне рэцэптур сучасных лакафарбавых матэрыялаў.

Аўтар больш за 600 навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў, у т.л. 2 манаграфій і 55 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ПРАКАПЧУК Мікалай Рамановіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Фізікахімікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Фізікахімікі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ