wd wp Пошук:

Мікалай Раманавіч Дзікоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзікоўскі. Мікалай Рамановіч Дзікоўскі (12 верасня 1886, Браслаў Ковенскай губерні) ― ?) ― рускі/беларускі гісторык, краязнаўца, педагог, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і псаломшчыка. Скончыў Віленскае духоўнае вучылішча, Віленскую духоўную семінарыю, Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1891), дзе адным з яго настаўнікаў быў М. В. Каяловіч, які паўплываў на далейшыя гістарычныя заняткі Дзікоўскага. Некаторы час працаваў наглядчыкам у Віленскім духоўным вучылішчы. У 1891 годзе пасвечаны ў святары і прызначаны ў Кобрыно Гатчынскай воласці пад Пецярбургам. У 1894 годзе пераведзены ў Гродна ключаром кафедральнага Сафійскага сабора, з 1901 настаяцель сабора і законанастаўнік гарадзенскіх мужчынскай і жаночай гімназій.

Пры Дзікоўскім у прыдзеле сабора былі заменены драўляныя падлогі на кафляныя, распісаны алтар, ўстаноўлена грабніца для плашчаніцы, у галоўным прыдзеле з’явілася ікона «Тайнай вячэры». Разам з біскупам Гродзенскім і Брэсцкім Ніканорам (Каменскім) дамогся адкрыцця Гродзенскага царкоўна-гістарычнага камітэта. У 1901―1907 гадах рэдактар «Гродненскіх епархіяльных ведамасцей»[1].

У 1906 годзе за пастырскую дзейнасць узнагароджаны нагрудным крыжам.

У кастрычніку 1907 года прызначаны рэктарам Ардонской духоўнай семінарыі, у жніўні 1908 года пераведзены настаяцелем царквы ў Канстанцінагорскай слабадзе блізу Пяцігорска. У верасні 1909 года прызначаны законанастаўнікам у Перм, дзе выкладаў у гарадскіх гімназіях, настаўніцкай семінарыі і камерцыйным вучылішчы. Вёў службу ў царкве Пермскага духоўнага вучылішча. З 1912 года зверхштатны святар пермскага Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора. У 1913 годзе рэдактар «Пермскіх епархіяльных ведамасцяў». Быў адным з ініцыятараў пермскага «Навуковага таварыства, прысвечанага распрацоўцы гістарычных, філасофскіх, філалагічных і сацыяльна-юрыдычных ведаў»[2].

1 мая 1918 года жыхары Мотавіліхі выбралі Дзікоўскага святаром прыходу. У чэрвені 1919 года белая армія пакінула Перм, разам з ёй сышоў і Дзікоўскі. Далейшы яго лёс невядомы[3].

Сям’я

Жонка ― Дар’я Іулінаўна. Чацвёра дзяцей: старэйшы Рыгор (н. 1895), малодшы Аляксей (н. 1901).

Навуковая дзейнасць

Займаўся гісторыяй, археалогіяй. Аўтар шэрагу артыкулаў і нарысаў па гісторыі праваслаўя. Так, у прыватнасці, ім апублікаваная першая бібліяграфічная праца аб Гродзеншчыні ― «Вопыт бібліяграфічнага паказальніка артыкулаў і нататак, якія тычацца гісторыі цэркваў і манастыроў Гродзенскай губерні». Усяго ж выйшла больш за 30 гістарычных артыкулаў і нарысаў: «З летапісу Гродзенскага Барыса-Глебскага манастыра», «Барацьба Жыравіцкага манастыра з жыдоўствам», «Базіліянскі ордэн і яго значэнне ў заходне-рускай уніяцкай царквы», «Каранаванне Жыравіцкага цудатворнага абраза маці Божай» і інш[4][5].

Зноскі

  1. Просопография настоятелей Гродненских православных храмов (нявызн.) (недаступная спасылка). Гродненская епархия (11 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2017.
  2. Селянинова Г. Д. Общество исторических, философских и социальных наук при Пермском университете в 1917―1918 годы // Диалог со временем. — Пермь: 2008. — Т. 25. — С. 233―235.
  3. Бояршинов В. Г. Летопись православных храмов. — Пермь: Свято-Троицкий Степанов монастырь, 2008. — С. 267―268. — 382 с.
  4. Лянкевіч Д. В. Ля вытокаў гісторыка-царкоўнай бібліяграфіі на Гродзеншчыне // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, 3-4 мая 2002 года. — Гродна: 2003. — № 2. — С. 194―198.
  5. Православная богословская энциклопедия. — Петроград: Тип. А. П. Лопухина, 1903. — 620 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага духоўнага вучылішча
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Заходнерусізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Гісторыкі праваслаўнай царквы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браславе
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня