wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Вішнявецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вішнявецкі. Мікалай Пятровіч Вішнявецкі (1897, г. Магілёў — 1941, ГУЛАГ) — удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе, адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі. Член КПСС з 1917[1].

Біяграфія

Скончыў Маскоўскую школу прапаршчыкаў ў 1916, Ваенную акадэмію імя Фрунзе. З 1917 па даручэнні ваеннай арганізацыі Петраградскага камітэта РСДРП (б) вёў антываенную прапаганду сярод салдат. За ўдзел у ліпеньскіх падзеях(руск.) бел. 1917 года арыштаваны. Напярэдадні Кастрычніцкага збройнага паўстання старшыня штаба Чырвонай гвардыі Выбаргскага раёна Петраграда, камісар гвардыі Маскоўскага рэзервовага палка. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі камісар Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча(руск.) бел.[1].

У 1918 удзельнік барацьбы з контррэвалюцыйным корпусам Доўбар-Мусніцкага(руск.) бел. і нямецкімі акупантамі, член Вышэйшай ваеннай інспекцыі, член РВС Рэзервовай арміі, з студзені 1919 член РВС Украінскага фронту(руск.) бел.. З лета 1919 г. у 1-й Коннай арміі(руск.) бел., камісар 11-й кавалерыйскай дывізіі(руск.) бел.. У 1930-я на дыпламатычнай працы ў Японіі, затым на камандных пасадах у Чырвонай Арміі.

Арыштаваны ў 1938, асуджаны да зняволення ў канцлагерах. Загінуў у ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1956 годзе[2][3].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга[1]. Імя Вішнявецкага Н. П. носіць вуліца ў Магілёве[2][3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Вишневецкий Николай Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 117. — 737 с.
  2. 1 2 Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998.
  3. 1 2 ВІШНЯВЕЦКІ Мікалай Пятровіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Ваенныя дзеячы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»