wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Караткоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Караткоў.

Мікалай Мікалаевіч Караткоў (10 кастрычніка 1948, в. Івашня, цяпер каля Дзевіна, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 8 красавіка 2021) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1948 года ў вёсцы Івашня Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Пасля навучання ў мясцовай пачатковай школе паступіў у Полацкую школу-інтэрнат, пасля — у Полацкі лясны тэхнікум, які паспяхова скончыў у 1967 годзе. З 1967 па 1969 гг. ён служыў у Савецкай Арміі, быў сувязістам спачатку ў Пячах, а потым у Гродне. Пасля дэмабілізацыі некаторы час прапрацаваў памочнікам ляснічага ў Аршанскім лясгасе.

У 1972 годзе Мікалай Караткоў паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Магілёўскага педінстытута. У 1976 годзе атрымаў дыплом і пачаў працаваць у вясковай школе Аршанскага раёна. У 1977 годзе пераехаў у Магілёў, дзе стаў выкладчыкам кафедры беларускай літаратуры. Ва ўспамінах пра гэты перыяд ён напіша:

" Я зноў апынуўся ў alma mater, дзе прапрацаваў без малога 40 год. Спачатку выкладчыкам, а пасля завяршэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР у 1983 годзе — старшым выкладчыкам. "

У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Ранняя проза Максіма Гарэцкага: праблема стылю».

У 1990—2001 гг. ён працаваў загадчыкам кафедры беларускай літаратуры. У 2003—2007 гг. кіраваў работай секцыі журналістыкі кафедры беларускай літаратуры, а ў 2007—2013 гг. быў загадчыкам кафедры журналістыкі. Пасля рэарганізацыі кафедры Мікалай Мікалаевіч займаў пасаду дацэнта кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый. Два гады выкладаў беларускую мову на пасадзе прафесара кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС.

Памёр 8 красавіка 2021 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне