wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Зацэпін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зацэпін. Мікалай Мікалаевіч Зацэпін (нар. 16 лютага 1917; с. Сцежкі, Дзягцянскі раён, Тамбоўская вобласць, Расія6 мая 2015[1]) — беларускі вучоны ў галіне электрамагнетызму і фізікі неразбуральнага кантролю. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут імя К. Лібкнехта (1940). У 1943—1949 гг. працаваў начальнікам цэха, галоўным энергетыкам, галоўным інжынерам на прадпрыемствах трэста «Каркінвугаль» у Чалябінскай вобласці. У 1952—1954 гг. вучоны сакратар, у 1954—1970 гг. загадчык групай, загадчык лабараторыі Інстытута фізікі металаў АН СССР. З 1971 г. загадчык Аддзелам фізікі неразбуральнага кантролю АН БССР і загадчык лабараторыі электрамагнетызму гэтага аддзела. У 1980—1987 гг. дырэктар Інстытута прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1987 г. галоўны навуковы супрацоўнік інстытута.

Навуковая дзейнасць

Стварыў новыя навуковыя напрамкі і атрымаў фундаментальныя вынікі па нелінейнай тэорыі метаду вышэйшых гармонік, нелінейнай магнітадынамікі і магнітастатыкі, тэорыі шматпараметравых метадаў неразбуральнага кантролю, стварэнню метадаў і сродкаў кантролю і якасці механічных уласцівасцяў і ўмацаваных слаёў вырабаў. Распрацаваў навуковыя асновы магнітнай і віхратокавай дэфектаскапіі. Аўтар больш за 370 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, больш за 120 вынаходніцтваў.

Узнагароды

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Памяти Николая Николаевича Зацепина(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тамбоўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 6 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе