wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Ільніцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ільніцкі. Мікалай Мікалаевіч Ільніцкі (4 студзеня 1949, в. Баранава Полацкага раёна Віцебскай вобласці — 6 лістапада 2006[1]) — беларускі палітык і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філолаг, выкладчык рускай мовы і літаратуры), Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Камуністычнай партыі Беларусі (палітолаг).

Пасля заканчэння Полацкага політэхнічнага тэхнікума Белкаапсаюза працоўную дзейнасць пачаў тэхнікам па рамонту халадзільнага абсталявання Віцебскага райспажыўсаюза. Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў інструктарам Віцебскага райкама ЛКСМБ, машыністам кампрэсарных установак Полацкага ліцейна-механічнага завода, сакратаром камітэта камсамола ТВ-2, інструктарам, загадчыкам аддзела, сакратаром Полацкага гаркама КПБ, дырэктарам сярэдняй школы № 13 г. Полацка. Быў дырэктарам навукова-даследчай і асветніцкай установы культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання. З’яўляўся членам Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па культуры, інфармацыі, турызму і спорту.

Узнагароды

Уладальнік прэміі года Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За дасягненні ў эстэтычным і маральным выхаванні беларускага народа і прапаганду духоўных каштоўнасцей» (1998). Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»[2].

Зноскі

  1. Посвящается Памяти Н. Н. Ильницкого. Архівавана 15 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім раёне
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь