wd wp Пошук:

Мікалай Мартынавіч Мандэльштам

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мандэльштам. Мікалай Мартынавіч (Нахім Мендэлевіч) Мандэльштам (1826 — 1882) — беларускі і расійскі акушэр-гінеколаг, вучоны-медык, заснавальнік і дырэктар Магілёўскай цэнтральнай павівальнай і фельчарскай школ[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Коўне. У 1826 годзе скончыў медыцынскі факультэт Дэрпцкага ўніверсітэта. Працаваў урачом у Магілёўскай губерні[2].

Прынамсі з 1863 года штатны ардынатар пры падведамных Прыказу Магілёўскіх богаўгодных установах[3].

З 1863 года займаў пасаду сакратара, а пазней і прэзідэнта Таварыства ўрачоў Магілёўскай губерні.

З 15 студзеня 1864 года займаў пасаду акушэра пры магілёўскім губернскім праўленні[4].

З 11 студзеня 1870 года заняў пасаду памочніка ўрачэбнага інспектара там жа[5].

З 19 чэрвеня 1874 адначасова з пасадай памочніка ўрачэбнага інспектара ўзначаліў заснаваную ім самім Цэнтральную фельчарскую школу ў Магілёве.

Сям’я

Быў жанаты з Верай Восіпаўнай Іофе.

Мелі чатырох сыноў і дачку:

Пляменнік М. Мандэльштама, Леапольд Эмільевіч Мандэльштам (ням.: Leopold Mandelstamm, 1839—1913) — рыжскі ўрач-афтальмолаг і вучоны-медык.

Зноскі

  1. Мандельштам, Николай Мартынович (врач ; 1826—1882) (руск.)
  2. Жизнь и деятельность Н. М. Мандельштама // К. Ш. Кугель // Материалы 10-й Республиканской конференции по истории медицины и здравоохранения Минск, 23 сентября 2004 г. ― Минск, 2004. — С. 84—85.
  3. Памятная книжка Могилёвской губернии на 1863 год. С. 75 (руск.)
  4. Памятная книжка Могилёвской губернии на 1866 год. С. 52 (руск.)
  5. Памятная книжка Могилёвской губернии на 1870 год. С. 9 (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каўнасе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці расійскага акушэрства
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1882 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Акушэры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1826 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені