wd wp Пошук:

Мікалай Малдрык

Мікалай Малдрык (1380-я — да 1439) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар (14251430) і канцлер вялікі літоўскі (1429).

Біяграфія

Прадстаўнік збяднелага шляхецкага роду Малдрыкаў з Радамскага павета. Мяркуецца, што кар’еру пачаў як каморнік каралевы польскай Ядвігі.

У пачатку XIV ст. уладкаваўся ў канцылярыю вялікага князя Вітаўта. У 1412 годзе склаў прывілей Вітаўта на наданне Віленскаму капітулу воласці Убарць, пазней да 1430 года без перапынку выступаў як гаспадарскі пісар і сакратар канцылярыі. Займаў першынства сярод іншых пісараў гаспадарскай канцылярыі (фактычна быў канцлерам, пра што сведчыць дакумент 1429 года).

Выконваў дыпламатычныя місіі, праводзіў перамовы з крыжакамі пра пагранічныя праблемы, у 1429 годзе разам з панамі Румбальтам Валімонтавічам і Янам Гаштольдам быў паслом да Ягайлы ў справе каранацыі Вітаўта.

Часта наведваў Польшчу, дзе валодаў шэрагам вёсак і жыла яго жонка. Атрымліваў ад Вітаўта багатыя падарункі, пазычаў грошы нават Ягайлу, што выклікала незадаволенасць у вялікай княгіні Ульяны Гальшанскай. Памёр, заняты гаспадарчымі клопатамі ў сваіх маёнтках у Польшчы[1].

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2010

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Канцлеры вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Пісары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы