wd wp Пошук:

Мікалай Леанідавіч Кузьмініч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузьмініч. Мікалай Леанідавіч Кузьмініч (нар. 4 красавіка 1958, г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэорыі, методыкі і арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці, музыкант. Кандыдат педагагічных навук (1989), дацэнт (1993).

Біяграфія

Скончыў Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць «Культурна-асветніцкая работа», кваліфікацыя «Кіраўнік аркестра», 1980), Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры (аспірантура, 1988).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (1980—2008, у 1997—2006 — прарэктар па мастацкай творчасці і выхаваўчай рабоце, 2006—2008 — першы прарэктар), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце (2008—2013, факультэт эстэтычнай адукацыі, кафедра тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, дацэнт), Інстытуце культуры Беларусі (2013, першы прарэктар), Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі (факультэт павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, з 2015 — дэкан факультэта, у 2013 — загадчык кафедры педагогікі).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і гісторыя музычнай адукацыі; падрыхтоўка музычна-педагагічных кадраў.

Узнагароды

Граматы Міністэрства адукацыі (1998), Міністэрства абароны (2002, 2003, 2004), Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск (2005), Міністэрства культуры (2008) Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры (2000), адміністрацыі Кастрычніцкага раённага выканаўчага камітэта г. Мінска (2003), персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ганаровы знак Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2008)[1].

Зноскі

  1. Кузьминич Николай Леонидович
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе