wd wp Пошук:

Мікалай Георгіевіч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Казлоў і Мікалай Казлоў.

Мікалай Георгіевіч Казлоў (5 студзеня 1967, Валожын, Мінская вобласць) — беларускі палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 студзеня 1967 года ў Валожыне, вырас у Нясвіжы. Пасля заканчэння Новасібірскага вышэйшага ваеннага агульнавайсковага вучылішча служыў у Закаўказзі і Сярэдняй Азіі, удзельнічаў у міратворчай місіі падчас Карабахскага канфлікта. Пасля распаду СССР вярнуўся ў Беларусь, паступіў на службу ў крымінальны вышук.

Працаваў на працягу 17 гадоў старшым оперупаўнаважаным па асабліва важных справах крымінальнага вышуку УУС Цэнтральнага раёна Мінска, за гэтыя гады раскрыў сотні злачынстваў. Падпалкоўнік міліцыі запасу.

Ахоўваючы парадак на выбарчым участку ў час парламенцкіх выбараў 2008 года, ён абвінаваціў старшыню ўчастковай камісіі Аляўціну Гладкую і намесніка старшыні Аляксея Пятніцу ў здзяйсненні фальсіфікацыі, калі яны ўвайшлі ў апячатаны пакой і ўкінулі ў скрыню для галасавання пачкі бюлетэняў. Казлоў напісаў пра гэта рапарт начальству, а калі захадаў ніхто не зрабіў, паведаміў у незалежную прэсу. Казлова прасілі адклікаць рапарт[1], каб замяць справу, але ён праявіў прынцыповасць і неўзабаве пайшоў у запас.

У 2012 годзе ўступіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю, у ліпені 2016 года абраны намеснікам старшыні партыі.

4 мая 2021 года пазбаўлены спецыяльнага звання падпалкоўніка міліцыі запасу[2].

Жыве ў Мінску. Ва ўласнасці мае кватэру і два легкавыя аўтамабілі[3].

Зноскі

  1. Чалавек года — Мікалай Казлоў
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 4 мая 2021 года № 174 «О лишении воинских и специальных званий»
  3. Цэнтральны раён. Старавіленская выбарчая акруга № 41 Архівавана 6 мая 2021.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожыне
Катэгорыя·Міліцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Каардынацыйнай рады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў