У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Спірыдонаў. Мікалай Васілевіч Спірыдо́наў[1] (нар. 15 сакавіка 1943) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1994).
Нарадзіўся ў горадзе Фрунзэ (сучасны Бішкек). У 1965 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. У 1968—1970 гадах працаваў старшым выкладчыкам у Наваполацкім філіяле Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1970 года М. В. Спірыдонаў на машынабудаўнічым факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1977—1992 гадах на пасадзе загадчыка лабараторыі плазменнай металізацыі.
Аўтар навуковых прац па тэхналогіі і абсталяванню павышэння трываласці і даўгавечнасці паверхняў з выкарыстаннем высокаканцэнтраваных патокаў энергіі (лазерных, плазменных і інш.). Сааўтар шэрагу патэнтаў.
Сярод апублікаваных прац: