wd wp Пошук:

Мікалай Андрэевіч Манак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Манак. Мікалай Андрэевіч Манак (нар. 20 чэрвеня 1943, в. Семежава[1], Капыльскі раён, Мінская вобласць — 1 сакавіка 2017) — беларускі кардыёлаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1995). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2007).

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1972), клінічную ардынатуру пры кафедры шпітальнай тэрапіі (1974). З 1974 — урач-тэрапеўт Рэспубліканскай бальніцы IV Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР, з 1978 года старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела, з 1993 года дырэктар БелНДІ кардыялогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з 2000 года РНПЦ «Кардыялогія»), з 2004 года загадчык аддзялення гэтага цэнтра, адначасова ў 1993—2004 гадах галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

У 2005—2011 гадах старшыня Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў. У 2006—2013 гадах першы намеснік старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. З 2013 года працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам РНПЦ «Кардыялогія».

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны хранічнай ішэмічнай хваробы сэрца, пытанням дыягностыкі, высвятленню патагенетычных механізмаў, распрацоўцы дыферэнцыраваных і індывідуалізаваных метадаў лячэння, рэабілітацыйным тэхналогіям, прагназаванню інваліднасці. Для індывідуалізаванага падбору медыкаментознай тэрапіі распрацаваў метад скрынінга антыангінальных прэпаратаў з дапамогай вострага фармакалагічнага тэсту ва ўмовах велаэргаметрычных нагрузак і дазаванай хадьбы. Выканаў арыгінальныя распрацоўкі па болевой адчувальнасці, метэазалежнасці і метэопрафілактыкі, вертебракардыяльнаму сіндрому, развіццю талерантнасці да арганічных нітратаў, асаблівасцям развіцця стэнакардыі ў жанчын у розныя фазы менопаузы, дысфункцыі сінусавага вузла.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 6 аўтарскіх пасведчанняў[2].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1997), іншымі медалямі.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Навуковыя дзеячы
  2. Мікалай Андрэевіч Манак

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскай вобласці
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»