wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Крукоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Крукоўскі.

Мікала́й Алякса́ндравіч Крукоўскі (нар. 3 студзеня 1952, в. Буйновічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сувязі Рэспублікі Беларусь (2000-2001).

Біяграфія

Скончыў Мінскі электратэхнікум сувязі (1976), Маскоўскі інстытут сувязі (1989), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2004).

Пасля заканчэння Мінскага электратэхнікума сувязі працаваў старшым электрамеханікам ў Брагінскім лінейна-тэхнічным цэху Рэчыцкага эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі, займаў пасады намесніка начальніка Брагінскага лінейна-тэхнічнага цэха, начальніка Брагінскага лінейна-тэхнічнага ўчастка Рэчыцкага эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі.

1987-1995 — начальнік Кіраўскага раённага вузла сувязі Магілёўскага абласнога вытворча-тэхнічнага кіравання сувязі.

З ліпеня 1995 года — намеснік начальніка ўпраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь.

Са жніўня 1995 года прызначаны першым намеснікам генеральнага дырэктара — дырэктарам па эксплуатацыі сетак РА «Белтэлекам».

Са студзеня 2000 года па люты 2001 — Міністр сувязі Рэспублікі Беларусь[1][2].

З сакавіка 2001 па жнівень 2005 года — генеральны дырэктар РА «Белтэлекам» (з ліпеня 2004 года РУП «Белтэлекам»).

З верасня 2005 года — генеральны дырэктар ААТ «Белсувязьбуд».

Спасылкі

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2000 г. № 10 «Аб прызначэнні М.А.Крукоўскага Міністрам сувязі Рэспублікі Беларусь»(руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2001 г. № 90 «Аб вызваленні М.А.Крукоўскага ад пасады Міністра сувязі Рэспублікі Беларусь»(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лельчыцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры сувязі Рэспублікі Беларусь