wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Кедышка

Вуліца Кедышкі ў Мінску

Мікалай Аляксандравіч Кедышка (19231943) — падпольшчык Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1965).

Біяграфія

Мікалай Кедышка нарадзіўся 3 жніўня 1923 года ў Мінску. Скончыў дзесяць класаў школы. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся на акупаванай тэрыторыі. Працаваў маляром у канторы паблізу ад чыгуначнага вузла[1].

Восенню 1941 года Кедышка разам з таварышамі арганізаваў і ўзначаліў падпольную групу «Андруша». Група распаўсюджвала зводкі Саўінфармбюро і антынямецкія лістоўкі, ладзілі ўцёкі ваеннапалонных. Праз нейкі час падпольшчыкі абзавяліся і зброяй. 13 лютага 1943 года Кедышка ўвайшоў у склад падпольнага Мінскага гаркама ВКП(б). Яго група здзейсніла вялікую колькасць дыверсій на мінскіх прадпрыемствах, нападаў на нямецкіх салдат і афіцэраў, калабарацыяністаў. 7 лістапада 1943 года Кедышка трапіў у засаду, якую арганізавала гестапа на праваленай явачнай кватэры на Магілёўскай шашы. Калі ён адстрэльваўся, то быў цяжка паранены і апошнім патронам застрэліўся[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года «напярэдадні 20-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй за арганізацыю падпольнай дзейнасці супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» Мікалай Кедышка пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

У гонар Кедышкі усталяваны бюст і названая вуліца ў Мінску[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Мікалай Аляксандравіч Кедышка на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 7 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Застрэліліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня