wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Міцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міцкевіч.

Мікалай Іванавіч Міцке́віч (29 лістапада 1914, Койданава, Мінская губерня, Расійская імперыя — 30 лістапада 1991) — беларускі фізікахімік, акадэмік АН Беларусі (1980, член-карэспандэнт 1969), доктар хімічных навук (1964), прафесар (1966), заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Біяграфія

Нарадзіўся 29 лістапада 1914 года ў Койданава.

У 1939 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1950 года ў інстытуце хіміі, у 1959—1969 гадах і з 1982 года ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі (у 1958—1965 гадах намеснік дырэктара), у 1969—1982 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН Беларусі.

Памёр 30 лістапада 1991 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па вывучэнню кінетыкі працэсаў акіслення арганічных рэчываў. Устанавіў механізм спалучанага з акісленнем дэкарбаксіліравання смаляных, мона- і дыкарбонавых кіслот, іх эфіраў і іншых вытворных. Распрацаваў метады сінтэзу двухатамных фенолаў і галагенавытворных араматычных кіслот.

Сярод апублікаванага:

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Фізікахімікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Асобы