wd wp Пошук:

Міжзорны пыл

Міжзорны пыл — цвёрдыя мікраскапічныя часціцы, якія разам з міжзорным газам запаўняюць прастору паміж зоркамі. У цяперашні час лічыцца, што пылінкі маюць тугаплаўкае ядро, аточанае арганічным рэчывам або ледзяной абалонкай. Хімічны састаў ядра вызначаецца тым, у атмасферы якіх зорак яны зкандэнсаваліся. Напрыклад, у выпадку вугляродных зорак, яны будуць складацца з графіту і карбіду крэмнію[1].

Тыповы памер часціц міжзорнага пылу ад 0,01 да 0,2 мкм, поўная маса пылу складае парадку 1% ад поўнай масы газу. Святло зорак награвае міжзорны пыл да некалькіх дзясяткаў Кельвінаў, дзякуючы чаму міжзорны пыл з’яўляецца крыніцай даўгахвалевага інфрачырвонага выпраменьвання.

Пыл таксама ўплывае на хімічныя працэсы, якія праходзяць у міжзорным асяроддзі: пылавыя гранулы ўтрымліваюць цяжкія элементы, якія выкарыстоўваюцца як каталізатар ў розных хімічных працэсах. Гранулы пылу ўдзельнічаюць і ва ўтварэнні малекул вадароду, што павялічвае тэмп зоркаўтварэння ў метала-бедных аблоках[2].

Сродкі вывучэння міжзорнага пылу

Цікавае

Гл. таксама

Зноскі

  1. Межзвёздная пыль — глоссарий Астронет
  2. Nozawa, T.; Kozasa, T.; Umeda, H.; Hirashita, H.; Maeda, K.; Nomoto, K.; Tominaga, N.; Habe, A.; Dwek, E.; Takeuchi, T. T.; Ishii, T. T. Origin and Nature of Dust in the Early Universe. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012.
  3. Новости космонавтики Т.9 № 3 (194) 1999
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Астрафізіка