wd wp Пошук:

Мядзінінкай

Мядзінінкай (літ.: Medininkai), традыцыйная беларуская назва — Ме́днікі — вёска ў Літве, цэнтр сянюніі Вільнюскага раёна Вільнюскага павета. Насельніцтва 508 чал. (2001). Знаходзіцца за 26 км ад Вільні, за 2 ад граніцы з Беларуссю; на аўтамабільнай дарозе Вільня — Мінск.

Меднікі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка вялікіх князёў літоўскіх.

Назва

На думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім «Меднікі» мае звязкі з медным рамяством, пашыраным сярод першых насельнікаў мясціны[1].

Гісторыя

Гісторыя мястэчка мае непарыўныя звязкі з замкам вялікіх князёў, збудаваным, паводле найбольш пашыранага меркавання, у 1-й пал. XIV ст. (полюсныя версіі — кан. XIII ст. і па 1380)[2].

Меднікі здаўна належалі да ўладанняў вялікага князя Альгерда, тут неаднойчы спынялася яго жонка цвярская княжна Ульяна. Медніцкі замак фіксуецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» апошняй чвэрці XIV ст. У гэты час ён быў аб’ектам нападаў крыжакоў. У 1385 вялікі магістр Конрад фон Ротэнштэйн дэманстратыўна зладзіў пад мурамі крэпасці рыцарскі турнір, але пра ўзяцце замка не паведамляецца. У 1402 Свідрыгайла навёў на Меднікі нямецкіх саюзнікаў, які спалілі драўляныя ўмацаванні замка і прадмесці.

У XV — сярэдзіне XVI стагоддзях у Медніцкім замку знаходзілася рэзідэнцыя намесніка вялікіх князёў. Тут любіў спыняцца вялікі князь Казімір. Пад 1517 С. Герберштэйн прыгадвае замак як пакінуты. Цягам XVII ст. замкавыя муры выкарыстоўваліся як агароджа для сядзібы і саду.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Меднікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У кан. XIX — пач. XX стагоддзяў у мястэчку было 34 двары[3]. У Першую сусветную вайну нямецкія салдаты разабралі частку заходняга мура Медніцкага замка.

У 1920 Меднікі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 Меднікі ўвайшлі ў БССР, аднак 12 кастрычніка 1940 Масква перадала мястэчка Літоўскай ССР.

31 ліпеня 1991 года, у перыяд распаду СССР, група байцоў рыжскага АМАПа напала на мытны пост Мядзінінкай. У выніку гэтага інцыдэнту 7 літоўскіх афіцэраў былі забіты.

Насельніцтва

Славутасці

Галерэя

Зноскі

  1. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 227.
  2. ЭнцВКЛ, 2005
  3. Медники // Мядзінінкай // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Населеныя пункты Вільнюскага раёна
Катэгорыя·Мядзінінкай
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Мядзінінкайская сянюнія