wd wp Пошук:

Мюрыц

Мю́рыц (ням.: Müritz) — возера ў Германіі, самае вялікае ў Мекленбургскім паазер’і.

Плошча паверхні 117 км². Глыбіня да 33 м. Плошча вадазбору больш за 663[1] км². Катлавіна ледавіковага паходжання. Размешчана паміж градамі марэн, злучана пратокамі з суседнімі азёрамі (Плаўэр-Зэ і інш.). Сцёк у раку Эльдэ. Суднаходства, рыбалоўства. Арніталагічны запаведнік (заснаваны ў 1931 годзе) — месца гнездавання жураўлёў, лебедзя-шыпуна, арлана-белахвоста, скапы. На паўночным беразе — горад Варэн.

Зноскі

  1. 1 2 Dokumentation von Zustand und Entwicklung der wichtigsten Seen Deutschlands Архівавана 27 лістапада 2015.(ням.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Азёры Германіі