wd wp Пошук:

Мюнхенскі ўніверсітэт Бундэсвера

Мюнхенскі ўніверсітэт Бундэсвера (ням.: Universität der Bundeswehr München) — нямецкая дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мюнхен.

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў заснаваны ў 1973 годзе па ініцыятыве тагачаснага федэральнага міністра абароны Гельмута Шміта. Гэта адзін з двух універсітэтаў Бундэсвера, у якіх нямецкая армія навучае сваіх кандыдатаў у афіцэры і маладых афіцэраў. Універсітэт уваходзіць у структуру і кіруецца Федэральным міністэрствам абароны.

Універсітэт звычайна даступны салдатам, якія з’яўляюцца афіцэрамі і кандыдатамі ў афіцэры арміі Германіі. У цяперашні час каля 3 000 студэнтаў вучацца па базавых праграмах вучэльні, у тым ліку 400 жанчын. Каля 50 афіцэраў узброеных сіл краін-саюзніц НАТА таксама штогод сканчаюць вучобу ў Мюнхене. Акрамя таго, ва ўніверсітэце таксама вучацца і цывільныя студэнты. З 2002 года невялікая колькасць нямецкіх цывільных студэнтаў (напрыклад, 270 чалавек у 2019 годзе) вучацца ва ўніверсітэце. Іх навучанне фінансуецца іхнім будучым працадаўцам, у асноўным буйнымі прамысловымі і страхавымі кампаніямі; яны вучацца ў асноўным па праграмах эканамічнага і тэхнічнага навучання.

Факультэты

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 верасня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1973 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Універсітэты Германіі