wd wp Пошук:

Мутарэ

Мута́рэ (англ.: Mutare) — чацвёрты па велічыні горад у Зімбабвэ.

Геаграфія

Горад Мутарэ (да 1982 года — Умталі) размешчаны на крайнім усходзе Зімбабвэ, у так званым «Бейрскім калідоры», які злучае сталіцу Зімбабвэ — Харарэ з мазамбікскім портам Бейра на ўзбярэжжы Індыйскага акіяна. Адлегласць ад горада да мяжы з Мазамбікам складае 8 кіламетраў; Мутарэ знаходзіцца ў 256 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Харарэ.

Мутарэ, з насельніцтвам у 170 106 чалавек (на 2002 год), з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Манікаленд.

Гісторыя

Горад (Форт-Умталі) быў заснаваны ў 1890 годзе брытанскімі канцэсіянерамі ў даліне паміж рэкамі Цамбэ і Мутарэ, у раёне, дзе былі выяўленыя радовішчы золата (мутарэ ў перакладзе азначае злітак). У 1891 ён быў перанесены на новае месца; у 1896 годзе, пасля набыцця тут Сесілам Родсам значных тэрыторый і пракладкі чыгуначнай лініі Булаваё—Бейра, Умталі быў зноў перанесены - на сваё старое месца (раён Стары Мутарэ з шырокімі, засаджанымі дрэвамі вуліцамі). У 1914 годзе Умталі атрымаў правы абшчыны, у 1971 — гарадское права.

Гарады-партнёры

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1890 годзе
Катэгорыя·Гарады Зімбабвэ
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных