wd wp Пошук:

Мураванаашмянкоўскі сельсавет

Мураванаашмянко́ўскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мураваная Ашмянка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гардзіеўцаўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Анцулі, Бена, Гальгінішкі, Гервішкі, Грыгі Гаравыя, Грыгі Далавыя, Куляшы, Марачанка, Масі, Насканцы, Пагулянка, Памерач, Побень, Рудзішкі, Сайлюкі, Слоцішкі і Стрэлы)[2]. 15 ліпеня 2008 года скасаваны хутар Памерач[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 879 чалавек[4], з іх 94,2 % — беларусы, 4,3 % — палякі, 1,1 % — рускія[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 Мурованоошмянковский сельсовет
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Решение Ошмянского районного Совета депутатов от 15.07.2008 г. № 76 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Мураванаашмянкоўскі сельсавет