«Мулан» (англ.: Mulan) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Walt Disney Pictures» 1998 года. Пераможца прэміі «Эні» (1998) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Для вялікага народа наступілі цяжкія часы: на краіну напала ваяўнічае племя гунаў. Пераапрануўшыся ў мужчынскае адзенне, Мулан далучаецца да іншых воінаў і адпраўляецца ў небяспечны паход да падножжа заснежаных гор. Яе суправаджае пацешны дракончык Мушу, які больш падобны на маленькага сабачку, чым на міфічную істоту.
Спрабуючы схаваць таямніцу, яны пападаюць у пацешныя сітуацыі і не падазраюць, што іх сакрэт вось-вось раскрыецца.