wd wp Пошук:

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы

Тавары́ства «Музе́й і асяро́дак белару́скай культу́ры ў Га́йнаўцы» (польск.: Muzeum i ośrodek kultury białoruskiej w Hajnówce) — няўрадавая арганізацыя беларускай меншасці ў Польшчы.

Дзейнасць

Галоўнай мэтай Таварыства ёсць захаванне культурнай спадчыны беларусаў Польшчы[2]. Цяпер у ім каля 100 членаў.

Гісторыя

29 чэрвеня 1983 года ўлады Гайнаўкі перадалі Беларускаму грамадска-культурнаму таварыству пад беларускі музей зямлю і будынак у цэнтры горада[3]. Таварыства зарэгістравана 20 чэрвеня 1984 года[2].

Музей ствараўся пад кіраўніцтвам Канстанціна Майсені з пачатку 80-х гадоў. Удзел у ім бралі польскія прадпрымальнікі, установы і простыя жыхары, а таксама беларусы замежжа.

Зноскі

  1. 1 2 http://www.muzeumbialoruskie.hajnowka.pl/index.php/kontakt Праверана 4 мая 2022.
  2. 1 2 O Stowarzyszeniu(польск.) . Muzeum i ośrodek kultury białoruskiej w Hajnówce. Праверана 14 сакавіка 2014.
  3. Запольская, Яна Беларускі музей у Гайнаўцы адзначае 30-годдзе (нявызн.). Беларускае радыё Рацыя. Праверана 14 сакавіка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Польшчы
Катэгорыя·Этнаграфічныя музеі Польшчы
Катэгорыя·Гайнаўка
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў Польшчы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Падляскага ваяводства