wd wp Пошук:

Атлет з Фано

Атлет з Фано — грэчаская бронзавая скульптура эпохі элінізму, вынятая з Адрыятычнага мора ля берагоў Фано ў 1964 годзе. У 1977 годзе статую набыў музей Геці ў Каліфорніі. Правамоцтва вывазу статуі за межы Італіі дагэтуль аспрэчваецца італьянскім урадам.

Твар юнака не ідэалізаваны, правай рукой ён дакранаецца да аліўкавага вянка на галаве, што гаворыць на карысць таго, што мадэллю служыў рэальны пераможца Алімпійскіх або Дэльфійскіх гульняў. Сярод магчымых аўтараў завуць самога Лісіпа. Ногі ніжэй шчыкалатак і пастамент не захаваліся, роўна як і ўстаўкі з косці ў вачніцы. Саскі атлета дэталізаваны пры дапамозе медзі.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Скульптуры Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Бронзавыя скульптуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падводная археалогія
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта
Катэгорыя·Музей Геці