wd wp Пошук:

Музей Войска Польскага

Музей Войска Польскага — музей у Варшаве, прысвечаны гісторыі ўзброеных сіл Польшчы ад узнікнення старажытнапольскай дзяржавы да Другой сусветнай вайны. Знаходзіцца на Іерусалімскіх алеях, 3, побач з Нацыянальным музеем Польшчы. З’яўляецца другім па велічыні музеем Польшчы пасля Нацыянальнага. Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры музеяў.

Гісторыя

Заснаваны Юзафам Пілсудскім у 1920 годзе. Мае багатую калекцыю старажытнай зброі (у тым ліку археалагічных знаходак), а таксама сцягоў польскіх легіёнаў і паўстанняў эпохі падзелаў Рэчы Паспалітай. Сярод экспанатаў музея — пазалочаны шлем ваяра часоў Баляслава I, мячы, сёдлы і даспехі некалькіх каралёў і палкаводцаў, гатычны рэлікварыі — трафей Ягайлы пасля Грунвальдскай бітвы, сапраўднае сядло Напалеона часоў егіпецкага паходу і яго капялюш, асабістыя рэчы Тадэвуша Касцюшкі, ваенная тэхніка ХХ стагоддзя.

У двары музея — выстава ваеннай тэхнікі. Працуюць філіялы — Музей польскіх ваенных тэхналогій і Катынскі музей у Чарнякоўскім форце (адкрыты ў 1993 годзе).

Плануецца адкрыццё новай пляцоўкі ў стылі сучаснага інтэрактыўнага музея (услед за поспехам музея Варшаўскага паўстання) на тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі.

Першым дырэктарам музея быў польскі ваенны гісторык, музейны спецыяліст Браніслаў Гембажэўскі (1872—1941).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Варшавы
Катэгорыя·Нацыянальныя музеі Польшчы
Катэгорыя·1920 год у Варшаве
Катэгорыя·Узброеныя сілы Польшчы