wd wp Пошук:

Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага

Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага размешчаны як і Музей беларускага кнігадрукавання ў будынку былой Брацкай школы Полацкага Богаяўленскага манастыра, помніка архітэктуры XVIII стагоддзя.

Гісторыя

Музей быў адкрыты 25 сакавіка 1994 г. на базе некалькіх выставачных залаў Музея беларускага кнігадрукавання.

Канцэпцыя

Музей аформлены ў стылі заходнееўрапейскай бібліятэкі XVIIXVIII стагоддзяў. У інтэр’еры — двухузроўневае размяшчэнне кніжных шафаў, бюсты вучоных, а пасярэдзіне чытальнай залы — глобус (самы вялікі ў Беларусі). Мастацкую канцэпцыю распрацаваў І. Куржалаў[1].

У памяшканні музея-бібліятэкі праходзяць розныя прэзентацыі, сустрэчы з вядомымі паэтамі і пісьменнікамі, навуковыя канферэнцыі. Працуе чытальная зала на 10 месцаў.

Экспазіцыя

Музейная экспазіцыя распавядае пра розныя перыяды жыцця Сімяона Полацкага. Значнае месца адводзіцца літаратурнай і выдавецкай дзейнасці паэта-асветніка. У музеі захоўваюцца арыгіналы яго кніг: «Жэзл праўлення» (1753), «Тастамент» (1680), «Вячэра душэўная» (1683), кнігі XVIIXVIII стагоддзяў, копіі рукапісаў, працы даследчыкаў жыцця знакамітага палачаніна.

Экспазіцыйная плошча складае 134,5 кв. м, на якіх выстаўлена 145 музейных прадметаў. Акрамя таго, тут захоўваецца частка калекцыі друкаваных выданняў з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і фонд навуковай бібліятэкі.

Зноскі

  1. Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага

Литература

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік
Катэгорыя·Ніжне-Пакроўская вуліца (Полацк)
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Музеі Полацка