wd wp Пошук:

Музей беларускага кнігадрукавання

Музей беларускага кнігадрукавання размешчаны ў будынку былой Брацкай школы Полацкага Богаяўленскага манастыра, помніка архітэктуры XVIII стагоддзя.

Гісторыя

Музей быў адкрыты 8 верасня 1990 года падчас святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Мастацкае рашэнне экспазіцыі ажыццявілі мастакі С. Дзмітрыеў і І. Куржалаў.

25 сакавіка 1994 года на базе некалькіх выставачных залаў музея быў створаны Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага.

Калекцыі

Экспазіцыйная плошча музея складае 928 кв. м. Экспазіцыя музея размяшчаецца ў 15 залах, на двух паверхах, дэманструецца 2500 музейных экспанатаў.

Самую вялікую частку музейных экспанатаў складаюць кнігі. Сярод старадрукаваных выданняў такія рарытэты, як «Евангелле вучыцельнае» (Вільня: друкарня Мамонічаў, 1595), Геранім Фалецкі «12 прамоў» (Венецыя: выданне Альдаў, 1558), «Мінея агульная» (Масква, 1628). У музеі прадстаўлена і іншая прадукцыя: часопісы і газеты розных гадоў, паштоўкі, улёткі, календары, буклеты.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Ніжне-Пакроўская вуліца (Полацк)
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Музеі паводле алфавіта
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік
Музеі Полацка