wd wp Пошук:

Полацкая брацкая школа

Полацкая брацкая школа — праваслаўная навучальная ўстанова Полацка, якая існавала з 1633 да канца 1660-х гадоў.

Гісторыя

Паводле фундаментальнага запісу полацкай Богаяўленскай царквы ад 6 чэрвеня 1633 года і пацвярджальнага прывілея караля Уладзіслава IV ад 12 ліпеня таго ж года пры царкве пачала дзейнічаць брацкая школа. Згаданы каралеўскі прывілей дазваляў «збудованне школы для науки детям христианским».

Школа ўтрымлівалася на сродкі полацкага Богаяўленскага брацтва. У склад брацтва ўваходзілі полацкія купцы, мяшчане, дробныя шляхцічы, прадстаўнікі духавенства і інш.

Для арганізацыі работы школы брацтва выбірала 2-3 «братчыкаў», якія аказвалі дапамогу, ажыццяўлялі кантроль за дзейнасцю, інфармавалі аб справах у школе. Школа была бессаслоўная. Тут вучыліся дзеці рамеснікаў, сялян, гарадской беднаты, купцоў і нават дваран.

Вялікая ўвага ў школе ўдзялялася мовам. Як асобныя прадметы вывучаліся славянская, грэчаская, лацінская мовы, а з прыходам Сімяона Полацкага — і старабеларуская мова.

Вучні знаёміліся з прыродазнаўствам, вучылі філасофію, фізіку. Арыфметыка і геаметрыя выкладаліся разам.

Пры школе існаваў тэатр, якім кіраваў Сімяон Полацкі. Ён пісаў для яго п’есы, ажыццяўляў іх пастаноўкі на сцэне. У Полацку ён напісаў шэраг сваіх твораў, якія пазней былі апублікаваны ў Маскве[1].

Вядомыя выкладчыкі

Зноскі

  1. Брацкая школа пры Богаяўленскай царкве.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·XVII стагоддзе ў Полацку
Катэгорыя·Ніжне-Пакроўская вуліца (Полацк)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1633 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1633 год у Еўропе
Катэгорыя·Зніклі ў 1660-я гады
Катэгорыя·Брацкія школы
Катэгорыя·Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі
Катэгорыя·Царкоўныя брацтвы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Полацка