wd wp Пошук:

Мугам

Ханендэ(руск.) бел. Сеід Шушынскі(руск.) бел. (другі злева) са сваім ансамблем у 1916 годзе
Паштовая марка Азербайджана, прысвечаная мугаму

Муга́м (азерб.: Muğam, مقام), ці Мугама́т (азерб.: Muğamat) — адзін з асноўных жанраў азербайджанскай традыцыйнай музыкі[1], шматчасткавы вакальна-інструментальны твор. Мугам — гэта таксама агульная назва ладоў азербайджанскай музыкі[2]. Мугаму характэрны імправізацыйны тып меладычнага разгортвання на аснове пэўнага мугам-лада[3]. Мугам выконваюцца як цалкам (дэстгях), так і па частках спеваком-салістам (ханендэ) з iнструментальным суправаджэннем або ў выглядзе сольных інструментальных твораў (на тары(руск.) бел., кеманчы(руск.) бел. і інш.)[2].

У 2008 годзе ЮНЕСКА аб’явіла мугам адным з шэдэўраў вуснай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва[4].

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. Folk music of Azerbaijan
  2. 1 2 А. Дж. Аббасов. Мугам // Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — Москва: Советская энциклопедия, 1973—1982.
  3. Мугам // Современная энциклопедия. — 2000.
  4. Мугам на партале ЮНЕСКА (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Музыка Азербайджана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Шэдэўры вуснай і нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва
Катэгорыя·Жанры фальклору
Катэгорыя·Народная музыка