wd wp Пошук:

Мсціслаў Уладзіміравіч

Мсціслаў Уладзіміравіч, у хрышчэнні Канстанцін, вядомы з мянушкамі Храбры і Удалы[1] (каля 983 — 1036, Чарнігаў) — князь тмутараканскі.

Сын кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча.

У 1016 годзе вёў барацьбу з хазарамі і дапамог грэкам авалодаць Таўрыдай. У 1022 годзе аб’явіў вайну касогам, якая скончылася шчаслівым для Мсціслава паядынкам з касожскім князем Радзедзем. У 1023 годзе сабраў падуладных касогаў і хазараў і пайшоў на Кіеў, калі там не было Яраслава, але кіяўляне не прынялі Мсціслава. Каля Ліствена, на берагах ракі Руды, адбылася бітва з войскамі Яраслава, у якой Мсціслаў перамог. Аднак Мсціслаў саступіў кіеўскае княжанне Яраславу, узамен на ўсходнюю ад Дняпра частку тагачаснай Русі. У 1031 годзе дапамог Яраславу захапіць Чэрвенскія гарады.

Памёр у 1036 годзе, паводле іншых звестках — у 1034 годзе. Па словах летапісу, Мсціслаў ніколі не быў пераможаны, быў міласцівы да народа, любіў дружыну і вызначыўся рэлігійнасцю. Мсціслава таксама завуць першым северскім князем, бо яму належаў Чарнігаў і ўся зямля севяранаў, якая была цэнтральнай у яго вялікіх уладаннях.

Адзіны сын Яўстафій памёр у 1033 годзе.

Зноскі

  1. Мстислав Владимирович Храбрый // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Чарнігаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 983 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1036 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Чарнігаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Князі чарнігаўскія
Катэгорыя·Рурыкавічы
Катэгорыя·Князі тмутараканскія