wd wp Пошук:

Дыленбург

Дыленбург (ням.: Dillenburg) — горад у Германіі, раённы цэнтр, размешчаны ў зямлі Гесэн. Падпарадкаваны адміністрацыйнай акрузе Гісен. Уваходзіць у склад раёна Лан-Дыль. Насельніцтва складае 24263 чалавека (на 30 чэрвеня 2007 года). Займае плошчу 83,88 км². Афіцыйны код 06 5 32 006.

Славутасці

Вежа Вільгельма Аранскага ў сярэднявечным замку Дыленбурга — асноўная славутасць горада. Пабудавана ў перыяд 1872—1875 гадоў. Сам замак пачалі будаваць яшчэ ў 1130 годзе. У 1760 годзе, падчас Сямігадовай вайны, замак быў разбураны. Сёння ў вежы размяшчаецца гістарычны музей, дзе можна даведацца пра Вільгельма I з шматлікіх экспанатаў і дакументаў, якія захоўваюцца там .

Галерэя

Зноскі

  1. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 3 сакавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Гесэна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных