wd wp Пошук:

Мораўскае княства

Мораўскае княства пазначана ружовай фарбай.

Мо́раўскае кня́ствакняства, якое знаходзілася на тэрыторыях сённяшніх паўднёвай Маравіі, паўночна-ўсходняй Аўстрыі і заходняй Славакіі. Духоўным цэнтрам і цэнтрам улады была «Моравія» (найхутчэй, сучасная вёска Мікулчыцы ў Чэхіі). Першая згадка Мораванаў датуецца 822 г. у сувязі з удзелам паслоў Мораванаў (лац.: legati Marvanorum) на сойме ў Франкфурту.

Гісторыя

На тэрыторыях паўднёвай Маравіі і заходняй Славакіі мяркуецца сталае існаванне ў мінулым абшчын, якія прымалі ўдзел ва ўтварэнні Дзяржавы Само. Уварванне авараў дапамагло Карлу Вялікаму ў 791 г. накіраваць войска ажно да рэгіёнаў сучаснай Чэхіі і Маравіі. Змяненне меж Франкскай дзяржавы пакінула значны ўплыў на жыццё славян, якія трапілі пад уплыў Рэгенсбургскага, Пасаўскага і Зальцбургскага біскупстваў.

Першым вядомым князем быў Моймір I, які ў 833 г. пачаў паход на Нітранскае княства, выгнаў яго кіраўніка Прыбіну і стварыў такім чынам Вялікую Маравію.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вялікая Маравія
Катэгорыя·Гісторыя Славакіі